22:43
“Гуканне Вясны “, красавік, 2021г.

Фота са свята даступна па спасылцы: Гуканне Вясны, красавік, 2021г.

Відэа са свята даступна па спасылцы: 

 

 

Мерапрыемства «Гуканне Вясны» прызначана для правядзення з вучнямі 1-2 классаў. 

Мэтай яго распрацоўкі і правядзення  было данесці  прыгажосць беларускай мовы, беларускіх народных традыцый праз песні, у якіх клікалі вясну, гульні і абрады,  праз сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў і  іх перапляценне  паміж прыродай і людзьмі  у час,калі яны былі звязаны з каляндарнымі цыкламі(напрыклад: надыходам вясны).

Трэба адзначыць, што гуканне Вясны пачыналася з 22 сакавіка, гэта было першае гуканне, дзе падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны. І найвышейшым святам росквіту прыроды была Семуха, Тройца або Зяленыя святкі. Яно сімвалізавала канец Вясны і пачатак лета. Таму на працягу усяго веснавога перыяду, а асабліва у веснавыя святы  беларускі народ прасіў дапамогі у прыроды праз абрадавыя дзеянні, якія ўтрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Таму селета былі агучаны некалькі абрадў:гэта як заўседы “затанцоўванне Вясны”(карагоды), печанныя птушкі, выканнанне песен-вяснянак і новы абрад: паленне агню.

Пакольку свята- гэта сукупнасць звычаяў і абрадаў,а свята, дзе гучыць беларуская мова, беларускія песні,раскрывае прыгажосць нашай культуры, вядома яно ужо стала традыцыяй якая праводзіцца у группе падоўжанага дню нашай школы.

 

Просмотров: 107 | Добавил: okrut25n | Теги: весна 2021, праздник | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar